Рэспубліканскі конкурс творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар”

06.02.2023

❗️Ва ўстановах адукацыі стартаваў рэспубліканскі конкурс творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар”, які праводзіцца з лютага па лістапад 2023 года з мэтай стымулявання творчай і грамадскай актыўнасці дзяцей і моладзі, духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, гістарычную пераемнасць пакаленняў.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Конкурс праводзіцца па намінацыях: ”Скарбніца традыцый маіх дзядоў“; ”Жывая крыніца талентаў роднага краю“.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Падрабязная інфармацыя аб удзеле ў конкурсе размешчана на сайце www.nchtdm.by (http://www.nchtdm.by/)